Назва вескі: СТАРЫ СЦЕПАНОЎ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў Хракавіцкім  с/с,  за  36  км  на  ПдЗ  ад Брагіна,  64  км  ад  чыг.  ст.  Хойнікі  (на ветцы  Васілевічы – Хойнікі  ад  лініі Калінкавічы – Гомель),  153  км  ад  Гомеля. Транспартныя  сувязі  па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын – Брагін.

Гістарычная даведка:

Вядома  з  19  ст.  як  в.  Сцепаноў  у Савіцкай  воласці  Рэчыцкага  пав. Мінскай  губ.  У  1908  г.  105  двароў,  726 жыхароў.  У пач. 1920-х г. в. Сцепаноў падзялілася на  2 – Стары Сцепаноў і Новы Сцепаноў. З 8.12.1926  г. да 30.12.1927 г.  цэнтр  Старасцепаноўскага і  з  1938  г.  да  12.11.1966  г. – Сцепаноўскага с/с Камарынскага р-на  Рэчыцкай,  з  9.6.1927 г. Гомельскай  (да 26.7.1930 г.)  акруг,  з  20.2.1938  г.  Палескай,  з  8.1.1954  г.  Гомельскай  абл.  У 1931 г. арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавала кузня.  Паводле перапісу 1959 г. 245 жыхароў.  Уваходзіла ў склад саўгаса «Савіны» (цэнтр – в. Савіны). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзілі магазін, бібліятэка, ФАП, 39 двароў, пражывала 77 чалавек. 

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы  на  Чарнобыльскай  АЭС  жыхары  (30  сямей)  пераселены ў  1986  г.  ў  чыстыя  месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1959 – 31.12.1959

Кніжны фонд: 6324

Колькасць чытачоў: 119

Дата закрыцця: 23.04.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Сцяпанава Надзея Пятроўна

№ дакумента: Загад № 23 04.05.86 г.