Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Брагiнскi
Просмотров: 701

Назва вескі: РАФАЛАЎ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Спярыжскім с/с,  за  9  км  на  ПдЗ  ад  Брагіна,  26  км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі  Калінкавічы – Гомель), 128 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын – Брагін. 

Гістарычная даведка:

Вядома  з  19  ст.  як  хутар  у  Брагінскай воласці  Рэчыцкага  пав.  Мінскай  губ.  З 1873  г.  большасць  зямель  была  ў  валоданні  купца  І-й  гільдыі  Канапліна. У 1908 г. 9 двароў, 70 жыхароў. У 1930 г. 16 двароў, 110  жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Пралетарскі шлях», працавалі вятрак і кузня. Паводле перапісу 1959 г. 141 жыхар. Уваходзіла ў склад  калгаса  імя  М.І. Калініна (цэнтр – в. Глухавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 30 двароў, працавала пачатковая школа, працаваў магазін, колькасць насельніцтва – 86 чалавек.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля  катастрофы  на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (34 сям’і)  пераселены ў 1986  г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).