Назва вескі: ПЕЧЫ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак  у  Астраглядаўскім с/с,  за  17  км  на  ПдЗ  ад  Брагіна,  24  км  ад чыг.  ст.  Хойнікі  (на  ветцы  Васілевічы – Хойнікі  ад  лініі  Калінкавічы – Гомель), 136  км  ад  Гомеля.  Транспартныя  сувязі па  прасёлачнай  потым  аўтадарозе  Камарын – Брагін. 

Гістарычная даведка:

Засн.  ў  пач.  1920-х  г.  перасяленцамі з  суседніх  вёсак  на  б.  памешчыцкіх  землях. У 1930 г. 25 двароў, 106 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 153 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр – в. Астрагляды). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 35 двароў, пражывала 74 жыхары.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (31 сям’я) пераселены ў 1986  г.  ў  чыстыя  месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).