Назва вескі: ПАСЕКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Камарынскім пасялковым Савеце, за 66 км на  ПдУ ад Брагіна, 21 км ад чыг. ст. Ёлча  (на лініі Оўруч – Палтава),  182  км  ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе  Камарын – Брагін.

Гістарычная даведка:

Вядома з 19 ст. як фальварак у Ялчанскай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 4 двары, 38 жыхароў. У 1931г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 93 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Камарынскі» (цэнтр – г.п. Камарын).

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага  забруджання жыхары (15 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя  месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 20.05.86).