Назва вескі: КРУГ-РУДКА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Спяражскім с/с, за 7 км на ПдЗ ад Брагіна, 25 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы-Хойнікі ад лініі Калінкавічы-Гомель), 128 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын-Брагін.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 20 ст. У 1920-я г. павялічылася за кошт перасяленцаў з суседніх вёсак. У 1930 г. ў в. Круг 23 гаспадаркі, 134 жыхары, у в. Рудка 11 гаспадарак, 72 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас. У канцы 1930-х г. вёскі Круг і Рудка склалі адзін населены пункт в. Круг-Рудка. Паводле перапісу 1959 г. 226 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса імя М.І. Калініна (цэнтр – в. Глухавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 36 двароў, 83 жыхары, працавалі магазін, клуб.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (33 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86). У сувязі з радыяцыйнай забруджанасцю ўсё будынкі пахаваны пад пластом зямлі.