Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Брагiнскi
Просмотров: 610

Назва вескі: ВЯРХОВАЯ СЛАБАДА

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў Хракавіцкім  с/с,  за 36  км  на  ПдЗ  ад Брагіна,  64  км  ад  чыг.  ст. Хойнікі  (на ветцы  Васілевічы Хойнікі  ад  лініі Калінкавічы Гомель), 155 км ад Гомеля, на тар. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка; на Пн меліярацыйныя каналы.  Транспартныя сувязі  па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын Брагін.

Гістарычная даведка:

Засн. ў 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Пад 1879 г. пазначана як сяленне Грушкаўскага царк. прыхода. У 1931 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 65 двароў, 265 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням.  фашысты спалілі 60 двароў  і загубілі 29 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 207 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Слабодскі» (цэнтр в. Выграбная Слабада). Перад аварыяй на ЧАЭС ў склад вёскі ўваходзіла 121 гаспадарка, колькасць насельніцтва - 356 чалавек, працавалі МТС, ФАП, бібліятэка, клуб, магазін.

 Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары  (32 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1954 – 31.12.1954

Кніжны фонд: 6266

Дата закрыцця: 03.06.1986 – 31.12.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Рэбка Людміла Міхайлаўна

№ дакумента: Загад № 27 ад 03.06.86 г. па Брагінскай ЦБС