Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Брагiнскi
Просмотров: 325

Назва вескі: ВЯЗОК

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Астраглядаўскім с/с,  за 14 км на З  ад  Брагіна,  21  км  ад чыг.  ст.  Хойнікі  (на  ветцы  Васілевічы Хойнікі  ад  лініі  Калінкавічы Гомель), 133  км  ад  Гомеля.  Транспартныя  сувязі па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе Хойнікі Камарын. 

Гістарычная даведка:

Вядома з пач. 19 ст. У 1811 г. пазначана як  вёска ў Рэчыцкім  пав.,  уладанне Прозара.  Паводле  інвентару  1844  г.  ў складзе  маёнтка  Хвойнікі.  У  1850  г.  32 двары,  202  жыхары.  Пад  1879  г.  пазначана  як  сяленне  ў  Астраглядаўскім  царк. прыходзе.  Паводле  перапісу  1897  г.  55 двароў,  361  жыхар,  капліца,  вятрак.  У 1908  г.  60  двароў,  453  жыхары,  у  Мікуліцкай  вол.  Рэчыцкага  пав.  У  1930  г.  97 двароў,  589  жыхароў.  У  1931  г.  арганізаваны  калгас  «Пабуджэнне»,  працавалі  конная  крупарушка  (з  1923  г.), кузня, вятрак (з 1902 г.). З  8.12.1926  г.  да 30.12.1927 г.  цэнтр  Вязоцкага  с/с.  Паводле перапісу 1959 г. 690 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр в. Астрагляды). У 1970 г. 73 двары, 274 жыхары. Былі рамонтна – механічныя мастэрні, магазін, ветэрынарны пункт, васьмігадовая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, ФАП. Напярэданні аварыі ў склад вёскі ўваходзіла 136 двароў, пражывала 356 чалавек, працавалі магазін, клуб, бібліятэка.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары  (137  сямей) пераселены ў 1992  г. ў чыстыя мясціны (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1936 – 31.12.1936

Кніжны фонд: 9716

Колькасць чытачоў: 540

Дата закрыцця: 11.05.1990

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Рыжык Тамара Іванаўна

№ дакумента: Загад № 20 ад 11.05.90 г. па Брагінскай ЦБС