Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Брагiнскi
Просмотров: 353

Назва вескі: ВЕЛІМОЎ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Камарынскім пасялковым  Савеце,  за  41  км  на  Пд  ад Брагіна,  7  км  ад  чыг.  ст.  Пасудава  (на лініі  Оўруч – Палтава),  160  км  ад  Гомеля;  на  У  меліярацыйны  канал.  Транспартныя  сувязі  па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын – Брагін. 

Гістарычная даведка:

Вядома з пач. 20  ст. У 1908  г.  хутар  (18 двароў,  90  жыхароў)  у  Савіцкай  вол.  Рэчыцкага  пав.  Мінскай  губ. У 1930  г. арганізаваны  калгас. У  1940  г.  46  двароў, 180  жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў  чэрвені 1943  г.  ням. акупанты  поўнасцю  спалілі вёску і  загубілі  20  жыхароў (пахаваны  ў магіле ахвяр фашызму  на  паўд.  ускраіне). Паводле  перапісу 1959 г. 100 жыхароў. У складзе калгаса «Ленінскі  шлях»  (цэнтр – в. Калыбань). 

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Помнік: магіла ахвяр фашызму – пахаваны 15 мірных жыхароў, якіх знішчылі нямецка–фашысцкія захопнікі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1965 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля  катастрофы  на  Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання  жыхары  (14 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).