Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Брагiнскi
Просмотров: 717

Назва вескі: БАГУШЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Астраглядаўскім с/с, за 16 км на  ПдЗ  ад  Брагіна,  25 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі  Калінкавічы – Гомель), 135  км ад  Гомеля,  на  тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага  запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым  аўтадарозе  Брагін – Камарын.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома  з пач.  19  ст.  як  вёска  ў  Рэчыцкім  пав. Мінскай  губ.  У  1834  г.  31  двор.  У  1850  г. 35  двароў,  276  жыхароў,  уласнасць казны.  Пад  1879 г. пазначана  ў  ліку  сяленняў  Астраглядаўскага  царк.  прыхода. Паводле  перапісу  1897  г.  106  двароў,  755 жыхароў,  капліца,  школа  граматы, хлебазапасны магазін, у Мікуліцкай  вол. У 1908  г.  128 двароў. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Багушскага с/с Брагінскага  р-на Рэчыцкай акругі. У 1930 г. 130 двароў, 767 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Будзённага, працавалі кузня і вятрак. Паводле перапісу 1959 г. 599 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр – в. Астрагляды). Паблізу ёсць  радовішчы жалезнякоў. Перад аварыяй на ЧАЭС - 171 двор, 509 жыхароў, 5 вуліц, васьмігадовая школа, ФАП, магазін, бібліятэка, клуб.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (195 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1920 – 31.12.1920

Кніжны фонд: 5030

Колькасць чытачоў: 350

Дата закрыцця: 01.10.1986 – 31.12.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Дзмітрыенка Соф’я Іванаўна

№ дакумента: Загад № 25 ад 01.10.86 г. па Брагінскай ЦБС