Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Брагiнскi
Просмотров: 327

Назва вескі: АСТРАГЛЯДЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Астраглядаўскім  с/с,  за  11  км  на  З  ад  Брагіна, 22  км  ад  чыг.  ст.  Хойнікі  (на  ветцы Васілевічы – Хойнікі  ад  лініі  Калінкавічы – Гомель), 120 км ад Гомеля; на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Побач  аўтадарога Камарын – Хойнікі. 

Гістарычная даведка:

Паводле  пісьмовых  крыніц  вядома з 1574 г. як мяст. Астрагляды ў  Кіеўскім пав. Каралеўства Польскага, уладанне Вішнявецкіх. У 1625 г. на сродкі ўладальніка  мястэчка М. Харлінскага пабудаваны касцёл (перабудаваны ў 1778 г. і 1850 г.). Пазначана на  карце ВКЛ 1613 г. У 1779 г.  пабудавана драўляная Свята-Троіцкая  царква.  Пасля  2-га  падзелу Рэчы Паспалітай  (1793  г.) у складзе Рас. імперыі.  Паводле  інвентару 1844  г.  ў маёнтку Хвойнікі, які належыў В.К. Прозару. У 1850 г. сяло ў Рэчыцкім пав. Мінскай губ., 56 двароў, 380 жыхароў. З 1864 г. дзейнічала нар.  вучылішча. У 1885 г. 71 двор, 403  жыхары, школа, царква, касцёл. Паводле перапісу 1897 г. 123 двары, 720  жыхароў,  царква,  касцёл, капліца,  нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, вятрак, карчма. Побач быў аднайменны  фальварак з царквой, касцёлам, нар. вучылішчам і карчмой. У 1908 г. сяло (130 двароў, 860 жыхароў) і фальварак (2  двары, 26 жыхароў) у Мікуліцкай вол.  Рэчыцкага пав. У час акупацыі  ў  1918 г. герм. войскамі партыз. атрад пад камандаваннем Ф.І. Скараходава (ураджэнца Брагіна)  разграміў створаную тут акупантамі  камендатуру. З 8.12.1926  г. да 1987 г. цэнтр Астраглядскага с/с Брагінскага  р-на  Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акруг,  з  20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У 2-й пал. 1920-х г. арганізаваны саўгас «Астрагляды», дзейнічалі пачатковая школа, хата-чытальня, аддз. спажывецкай кааперацыі, с.-г. крэдытнае т-ва. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Варашылава, працавалі 2 кузні, цыркулярка, вятрак (з 1928 г.), сталярня (з 1930 г.). У Вял. Айч. вайну партызаны  ў  сярэдзіне ліп. 1943 г. разграмілі гаспадарчую базу акупантаў, якая размяшчалася ў вёсцы. Карнікі загубілі 23 жыхары. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 389 вяскоўцаў, у памяць аб якіх у 1967 г. ў цэнтры вёскі пастаўлены абеліск. Паводле перапісу 1959 г. 897 жыхароў. У аднайменнай сядзібе, што была побач, 250 жыхароў. У 1962 г. да вёскі далучана суседняя в. Двор-Астрагляды, пас. Папаравае. Была цэнтрам саўгаса «Астрагляды», размяшчаліся сярэдняя школа, клуб, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі. Паблізу  ёсць  радовішчы  гліны. У склад Астраглядаўскага с/с да 1962 г. ўваходзілі в. Двор-Астрагляды і пас. Папаратнае (не  існуюць). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 400 гаспадарак, пражывала 1320 чалавек, працавала сярэдняя школа, ФАП, 3 магазіны, аддзяленне сувязі, дзіцячыя яслі-сад, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва, саўгасная сталовая, дом культуры, 2 бібліятэкі (сельская і дзіцячая).

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

У 1967 г. пастаўлены абеліск на ўшанаванне памяці 389 жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Радзіма бел. драматурга, засл. Дзеяча культуры БССР В.П. Палескага (яго імем  названа Бабчынская сярэдняя школа Хойніцкага р-на, дзе ён вучыўся), бел. неўрапатолага, доктара мед. навук, прафесара Х.Л. Бельмана, Героя Сац. Працы І.Д. Сіража, засл. настаўніка Беларусі Л.І. Скварцовай.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (400 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Кніжны фонд: 12927

Колькасць чытачоў: 715

Дата закрыцця: 17.09.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Фурсава Ніна Канстанцінаўна

№ дакумента: Загад № 22 па Брагінскай ЦБС ад 17.09.86 г.

Звесткі аб дзіцячай бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1936 – 31.12.1936

Кніжны фонд: 5030

Колькасць чытачоў: 508

Дата закрыцця: 17.09.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Кананок Святлана Валер’еўна

№ дакумента: Загад № 22 па Брагінскай ЦБС ад 17.09.86 г.