Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Брагiнскi
Просмотров: 378

Назва вескі: АСІННІК

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Новаялчанскім с/с, за 39 км на ПдУ ад Брагіна, 6 км ад чыг. ст. Ёлча (на  лініі  Оўруч Палтава), 158 км ад Гомеля. Побач аўтадарога Камарын Брагін. 

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 1920-х  г. на б. памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г., 58  жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Краснае» (цэнтр    в. Краснае).

Звесткі аб адсяленні:

Пасля Чарнобыльскай катастрофы і радыяцыйнага забруджання жыхары (7 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 20.05.86).