Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Чачэрскі
Просмотров: 514

Назва вескі: ШАПРУДАЎКА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак ў Роўкавіцкім сельсавеце.

Гістарычная даведка:

У канцы XIX ст. Вёска ў Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерніі. Вяскоўцы былі прыхаджанамі праваслаўнага Роўкавіцкага прыхода, наведвалі царкву Святой Тройцы. У 1909 г. вёска, 14 двароў, 51 жыхар, належала Макрэньскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое валодала 61 дзес. зямлі. Побач знаходзіўся хутар Шохаўка, 3 двары, 29 жыхароў, належаў дваранам Ткачову і Квяткоўскаму, якія мелі 70 дзес. зямлі. У 1926 г. пасёлак, 13 двароў, 70 жыхароў; хутар, 2 двары, 7 жыхароў. З 8.12.1926 г. у Залаўскім сельсавеце. Пасялковыя дзеці наведвалі школу 1-й ступені за 0,5 км. у в. Макрэнь. З 30.12.1927 г. у Роўкавіцкім сельсавеце.

Звесткі аб адсяленні:

Адселены ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС 27.02.1990г.