Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Чачэрскі
Просмотров: 448

Назва вескі: САМСОНАЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Роўкавіцкім с/с, за 16 км. на ПдЗ ад Чачэрска, 19 км. ад чые. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 42 км. ад Гомеля, на У невял. вадаём. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 28 двароў, 144 жыхары, паштовы пункт, у Наўхавіцкім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас. 17 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 198 жыхароў. У складзе калгаса імя С.М. Кірава (цэнтр — в. Крутое). З 30.06.1966 г. у Крутоеўскім, з лістапада 1991 г. у Роўкавіцкім сельсавеце.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (25 сямей) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.