Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Чачэрскі
Просмотров: 369

Назва вескі: БРАЦТВА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Роўкавіцкім с/с, за 16 км. на ПдЗ ад Чачэрска, 19 км. ад чып ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 42 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, потым па шашы Доўск — Гомель.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. як хутар. Найбольш актыўная забудова тут, на былых памешчыцкіх землях, прыпадае на 1920-я гг. У 1926 г. 14 двароў, 73 жыхары, паштовы пункт, у Наўхавіцкім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1929 г. арганізаваны калгас. 7 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 75 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса імя С.М. Пірава (цэнтр — в. Крутое). З 25.12.1962 г. у Буда-Кашалёўскім, з 6.1.1965 г. Чачэрскім раёнах. З 30.06.1966 г. вёска ў Крутоеўскім, з лістапада 1991 г. у Роўкавіцкім сельсаветах. У 1990 г. 4 двары, 6 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (4 сям’і) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.