Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Чачэрскі
Просмотров: 376

Назва вескі: БОЛТАВА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Роўкавіцкім с/с, за 17 км. на ПдЗ ад Чачэрска, 18 км. ад чып ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель—Жлобін), 41 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, потым па шашы Доўск — Гомель.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я гг. У 1921 г. створана калектыўная гаспадарка «Рассвет». У 1926 г. 15 двароў, 84 жыхары, у Халоцкім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1931 г. арганізаваны калгас. 13 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 95 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса імя А.А.Жданава (цэнтр — в. Халочча). У 1990 г. 20 двароў, 34 жыхары. З лістапада 1991 г. у Роўкавіцкім сельсавеце Чачэрскага раёна.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (30 сямей) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.