Назва вескі: ПЯННОЕ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Дзям’янкаўскім с/с, за 32 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель Унеча), 60 км ад Гомеля, 1 км ад дзярж. мяжы з Расіяй; на З і Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Дзям’янкі Добруш.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 30 двароў, 162 жыхары, у Старазакружскім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 151 жыхар. Уваходзіў у склад калгаса «Юбілейны» (цэнтр в. Марозаўка). Напярэданнi аварыi на Чарнобыльскай АЭС 9 двароў, 11 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (5 сямей) у 1990 г. пераселены ў чыстыя месцы.