Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Добрушскі
Просмотров: 308

Назва вескі: ЗАКАПЫЦЦЕ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак і чыг. станцыя (на лініі Гомель Унеча), у Кармянскім с/с, за 12 км на У ад Добруша, 37 км ад Гомеля; вакол лес, на Пд меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Харапуць (прыток р. Іпуць). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Дубецкае Добруш. 

Гістарычная даведка:

Засн. ў 2-й пал. 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Са здачай у эксплуатацыю чыг. лініі Гомель Унеча ў жн. 1887 г. пачаў дзейнічаць чыг. раз’езд, а пазней чыг. станцыя. Мелася аддз. паштовай сувязі. У 1926 г.  8 двароў, 38 жыхароў. Непадалёку была аднайменная лясная старожка, 4 двары, 17 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г.  ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак. Вызвалены 28.9.1943 г.  Паводле перапісу 1959 г. 201 жыхар. Уваходзіў у склад калгаса «Абарона» (цэнтр в.  Карма). Напярэдаднi аварыi на Чарнобыльскай АЭС 51 двор, 87 жыхароў, магазiн, чыгуначная станцыя, ФАП.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і ў сувязі з радыяцыйным забруджанннем жыхары пераселены ў 1990-92 гг. у чыстыя месцы.