Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Добрушскі
Просмотров: 337

Назва вескі: АЧОСА-РУДНЯ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Дзям’янкаўскім с/с, за 26 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чып ст. Добруш (на лініі Гомель Мікалаеўка), 54 км ад Гомеля, на р. Ачоса (прыток р. Іпуць). Аўтадарога злучае вёску з Добрушам.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Беліцкім пав. Магілёўскай губ. У 1837 г. пабудавана мураваная царква. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Навазыбкава ў Беліцу. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 г. ва ўладанні памешчыцы Ю.К. Даўгаполавай. Гаспадар аднайменнага фальварка валодаў тут 1881 дзес. зямлі і вадзяным млынам. З 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1885 г. 75 двароў, 455 жыхароў, вадзяны млын, заезны двор. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 85 двароў, 571 жыхар, карчма, у Вылеўскай вол. Гомельскага пав. У 1901 г. пачала працаваць вінкурня (8 рабочых). У вясковай школе ў 1907 г. было 29 вучняў. У 1909 г. ў сяле 86 двароў, 543 жыхары, 1110 дзес. зямлі; у фальварку  14 жыхароў, 800 дзес. зямлі. У 1926 г. 124 двары, 601 жыхар, лаўка, паштовае аддз., пач. школа. На базе былога фальварка быў створаны саўгас. Дзейнічаў вінны завод. З 8.12.1926 г. да 8.1.1965 г. цэнтр Ачоса-Руднянскага с/с Добрушскага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1935 г. Добрушскага р-наў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1931 г. працавалі маслазавод, паравы млын, кузня. У Вял. Айч. вайну з жн. 1943 г. да 27.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі 24 жыхары. У баі за вёску ў 1943 г. загінулі 17 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле на паўд.  ускраіне). 131 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 911 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Світанне» (цэнтр в. Курсоўка). Напярэдаднi аварыi на Чарнобыльскай АЭС 136 двароў, 298 жыхароў, магазiн, ФАП, спiртзавод.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Брацкая магіла савецкіх воінаў. На паўдневай ускраіне вескі. Пахаваны 17 воінаў, якія загінулі ў верасні 1943 г. пры вызваленні вескі ад нямецка-фашысцкіх аккупантаў. У 1959 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйным забруджаннем жыхары (65 сямей) пераселены ў 1900-92 гг. у чыстыя месцы.