Назва вескі: ЛАЗОВІЦА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кароцькаўскім с/с, за 9 км на У ад Кармы, за 64 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 119 км ад Гомеля; на р. Асецкая (прыток р. Сож), на тэр.  Струменскага батанічнага заказніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Валынцы – Карма.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст.  як сяленне ў Рагачоўскім пав. Магілёўскай губ. У 1858 г. 7 двароў, 36 жыхароў, у валоданні памешчыка Лавянецкага. У 1868 г. 19 двароў, 130 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 25 двароў, 129 жыхароў, вятрак, вадзяны млын, у Кармянскай вол. У 1909 г. 37 двароў, 147 жыхароў, 500 дзес.  зямлі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Камунар», працаваў вадзяны млын. Паводле перапісу 1959 г. 280 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Радзіма» (цэнтр – в.  Струкачоў).  Рака дзеліць вёску на 2 часткі: паўн. (да вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, уздоўж ракі, далучаецца кароткая прамалінейная вуліца) і паўд. (кароткая вуліца, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ, падыходзіць да ракі і праз мост злучаецца з паўн. часткай вёскі). На момант аварыі: НСШ, магазін, 25 двароў, 71 чалавек.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Помнік землякам. У цэнтры вёскі. На ушанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1956 г. пастаўлены абеліск.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (25 сямей) пераселены ў пач. 1990-х г. у чыстыя месцы.