Назва вескі: КУРГАНІЦА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кароцькаўскім с/с, за 13 км на У ад Кармы, за 68 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 123 км ад Гомеля; на З і У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Валынцы – Карма. 

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Кармянскай воласці Рагачоўскага пав.  Магілёўскай губ.  Паводле перапісу 1897 г.  З двары, 18 жыхароў.  У 1909 г.  21 жыхар, 86 дзее. зямлі. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 118 жыхароў. Была ў складзе калгаса «Радзіма» (цэнтр – в. Струкачоў). На момант аварыі: 18 двароў, 39 чалавек.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (14 сямей) пераселены ў 1990-х г. у чыстыя месцы.