Назва вескі: КОСАЛЬСКІ ПРУДОК 

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Акцяброўскім с/с, за 21 км на Пн ад Кармы, за 76 км ад чыг. ст. Рагачоў  (на  лініі Магілёў – Жлобін), за 131 км ад Гомеля, на р. Касялянка (прыток  р. Сож);  на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Акцяброва – Доўск. 

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 20 ст. У 1931 г. арганізаваны калгас  «Чырвоны  Прудок», працавалі 2 ветракі, кузня, сукнавальня. Паводле перапісу 1959 г.  201 жыхар. Уваходзіла ў склад саўгаса «Зара  камунізму» (цэнтр – в. Акцяброва). На момант аварыі: 17 двароў, 35 чалавек.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Гарадзішча. 1 тыс. да н.э. – 1 тыс. н.э. Ранні жалезны век. Знаходзіцца за 1 км на ўсход ад вёскі на левым беразе р. Касалянкі, ва урочышчы Гарадок.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы  жыхары  (13 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.