Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Кармянскі
Просмотров: 575

Назва вескі: ВАСІЛЕЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кароцькаўскім с/с, за 8 км на ПдУ ад Кармы, за 63 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 118 км ад Гомеля, на З р. Сож (прыток р. Дняпро), на Пн і Пд мяжуе з лесам, на У і Пн Струменскі батанічны заказнік. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Струмень – Карма.

Гістарычная даведка:

Аб дзейнасці чалавека ў глыбокай старажытнасці ў гэтых мясцінах сведчыць паселішча (0,5 км на ПнУ ад вёскі, каля возера Пральня) эпохі мезаліту і датуецца 8-4-м тысячагоддзямі да н.э. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Кармянскай воласці Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 9 двароў, 47 жыхароў. У 1909 г. 12 двароў, 51 жыхар, 216 дзес. зямлі. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 123 жыхары. У 1962 г. да вёскі далучаны пас. Васілеўка. Уваходзіла ў склад калгаса «Радзіма» (цэнтр – в. Струмень). На момант аварыі: магазін, 4 двары, 9 чалавек.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Паселішча (археал.). 8-4 тыс. да н.э. За 0,5 км на паўночны усход ад вескі, каля старыцы воз. Пральня. Займае невысокае (1,5м над поймай) узвышша, выцягнутае уздоўж паўночнага берага возера на 80м. Выявіў у 1927г. К.М.Палікарповіч, абследавала у 1975г. А.Г.Калечыц. Культурны пласт каля 0,1м. Знойдзены крамяневыя адшчэпы, пласцінкі, праколкі, скрабкі, скрэбла, сякерападобныя прылады працы. Адносіцца да эпохі мезаліту.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Кашпараў Аляксандр Іванавіч, нарадзіўся 11.11.1963 г. у в. Васільеўка. У 1981 г. скончыў Кармянскую сярэднюю школу №1. Працаваў слесарам у “Райсельгасхіміі”. У 1981 г. прызваны у Савецкую Армію Кармянскім РВК. Служыў у Афганістане механікам-вадзіцелем БМП. Пры выкананні баявога задання цяжка захварэў. Памер 16.11.1983 г. Пахаваны у г.п. Карма, на магіле ўстаноўлены помнік. У 1990 г. на будынку СШ №1 устаноўлена мемарыяльная дошка воіну-афганцу Кашпараву А.І.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (4 сям’і) пераселены ў 1990-92 гг. у чыстыя месцы.