Назва вескі: БАРАВАЯ ГЛІНКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Ліцвінавіцкім с/с, 25 км на ПнУ ад Кармы, за 80 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 135 км ад Гомеля, на р. Сож (прыток р. Дняпро); на З і Пн мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Слаўгарад – Доўск.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 137 жыхароў. З 02.09.1975 г. уваходзіла ў склад саўгаса «Руднянскі» (цэнтр – в. Залатаміна). На момант аварыі: ферма мяснога накірунку, 27 двароў, 67 чалавек. 

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Помнік на магіле савецкага воіна.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Перапечкін Мікалай Мікалаевіч. Нарадзіўся 10.11.1967 г. у в. Баравая Глінка. У 1985 г. скончыў Залатамінскую сярэднюю школу. Працаваў у саўгасе памочнікам камбайнера. У 1985 г. прызваны ў Савецкую Армію Кармянскім РВК. У 1986 г. накіраваны ў Афганістан. Служыў механікам-вадзіцелем у танкавым падраздзяленні. Радавы М.М.Перапечкін загінуў 21.10.1986 г. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пахаваны ў в. Баравая Глінка, на магіле ўстаноўлены помнік. У 1990г. у г.п.Карма на будынку СШ №1 устаноўлена мемарыяльная дошка воіну-афганцу.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы 26 сямей пераселены ў 1990-92 гг. ў чыстыя месцы.