Назва вескі: ЛОМЫШ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Дварышчанскім с/с.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц 19 ст. ў 1831 г. Ломыш (ці Антонава) — вёска, 16 двароў, 81 жыхар, і фальварак (меліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы, млын), уладанне Пятра Александровіча. Непадалёку знаходзілася в. Новы Ломыш, 11 двароў, 72 жыхары (дадзеныя за 1835 г.), якая ўваходзіла (разам з в. Буды) у склад фальварка Мар’янова, уласнасць Канстанціна Александровіча; у Рэчыцкім пав. Мінскай губ. У 1844—45 гг. 2 маёнткі: Ломыш (уваходзілі частка вёскі Новы Ломыш і в. Антонава), 19 двароў, 98 жыхароў (з іх 47 працаздольных), ворыўнай зямлі 400 дзес., сенажаці 575 дзес., лесу 750 дзес.; уладанне Пятра Александровіча, і Новы Ломыш (уваходзілі вёскі Слабодка і Буды), 15 двароў, 109 жыхароў, 5 дваровых, 1096 2/3 дзее. зямлі; уладанне Канстанціна Александровіча. У 1870 г. Ломыш — маёнтак Юравіцкай вол. таго ж пав. і губерні, уладанне Александровічаў. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі: Стары Ломыш (налічвала 43 рэвізскія душы сялян), Новы Ломыш (34 рэвізскія душы сялян), Буды (17 рэвізскіх душ. сялян). У 1880 г. ў Юравіцкай вол. існавалі маёнткі Стары Ломыш — 2300 дзее. зямлі, уласнасць Еўпловай Ганны Пятроўны, і Новы Ломыш — 2700 дзее. зямлі, уласнасць купца Мысліна Дзмітрыя Трафімавіча. У 1897 г. ў в. Стары Ломыш 27 двароў, 217 жыхароў, хлебазапасны магазін, ветравы млын; у в. Новы Ломыш — 29 двароў, 154 жыхары, ветравы млын. У 1917 г. ў в. Стары Ломыш — 53 двары, 30 жыхароў, у в. Новы Ломыш — 48 двароў, 297 жыхароў. У 1909 г. в. Ломыш той жа вол. налічвала 70 двароў, 361 жыхара. З 8.12. 1926 г. в. Ломыш (150 гаспадарак, 771 жыхар) — цэнтр Ломышскага с/с Пірэвіцкага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Мазырскай акруг, з 10.11.1927 г. ў Тульгавіцкім с/с (ліквідаваны ў 1986) таго ж раёна і акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. ў Хойніцкім раёне, з 20.2.1938 г. ў Палескай, з 8.1.1954 г. ў Гомельскай абласцях. У 1959 г. — 844, у 1970 г. — 862 жыхары. Перад аварыяй на ЧАЭС пражывала 460 чалавек, знаходзіўся ФАП, сельскі клуб, бібліятэка, магазін, базавая школа.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Паселішча 1 эпохі ранняга і сярэдняга неаліту. За 1,5 км. на паўднёвы ўсход ад вёскі, на паўднёва-заходнім схіле вялікага пясчанага ўзгорка.

Паселішча 2 эпохі ранняга і сярэдняга неаліту. За 2 км. на паўднёвы ўсход ад вёскі, на пясчаным астанцы тэрасы, які з захаду абмежаваны поплавам р. Прыпяць.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы.

Звесткі аб бібліятэцы:

Кніжны фонд: 10313

Колькасць чытачоў: 229

Дата закрыцця: 29.11.1991

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Бендэга Кацярына Рыгораўна

№ дакумента: Рашэннем райвыканкама №236 ад 29 лістапада 1991г.