Назва вескі: БЕЛЫ БЕРАГ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 12 км. на Пд ад Нароўлі, 37 км.. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 192 км.. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на р. Славенца (прыток р. Прыпяць) і аўтадарозе Новая Радна—Нароўля, на Пн меліярацыйны канал, злучаны з р. Славечна.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. З 1610 г. фальварак. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 14 двароў, 95 жыхароў. У 1850 г. 18 двароў, уладанне памешчыка Бразіна. З 1858 г. ва ўладанні двараніна Вішнеўскага, які меў тут 4077 дзес. зямлі. Пад 1879 г. пазначана ў ліку паселішчаў Вербаванага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 31 двор, 170 жыхароў. У 1908 г. 49 двароў, 335 жыха роў, у Нараўлянскай вол. Рэчыцкага пав. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 52 вяскоўцы загнулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 290 жыхароў, у 1986 г. 66 двароў, 166 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Усход» (цэнтр — в. Белабярэжская Рудня). У сувязі з радыяцыйнай забруджанасцю лясоў спыніла сваю дзейнасць Белабярэжскае лясніцтва. Каля вёскі залежы жалезнякоў.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

М.Г. Цімошанка, бел. мастак. Лаўрэат 2-га Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці ў г. Масква (1972 г.). Аўтар больш за 40 прац алеем.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (66 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Скрыгалаў Мазырскага р-на, дзе новую вуліцу перасяленцы назвалі Белы Бераг, у гонар сваёй ранейшай вёскі (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86). Частка жыхароў пераселена ў в. Скароднае Ельскага р-на.

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 26.09.1986 – 31.12.1986

№ дакумента: Приказ № 17 от 26.09.1986 г. по Наровлянской ЦБС