Назва вескі: СТАРЫ МАЛКАЎ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 36 км.. на ПнУ ад Веткі, 56 км.. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах Чачэрск—Свяцілавічы і Свяцілавічы—Гомель.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 20 ст. У 1909 г. вёска Малкаў у Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 12 двароў, 89 жыхароў, 105 дзес. зямлі. Побач былі аднайменныя аколіца (12 двароў, 66 жыхароў, 836 дзес. зямлі), фальварак (2 двары, 19 жыхароў, 457 дзес. зямлі) і хутар (3 двары, 23 жыхары, 200 дзес. зямлі). У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 49 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка).Перад аварыяй на ЧАЭС на 01.01.1986г. у склад вёскі ўваходзіла 8 двароў, пражывала 8 сем’яў, колькасць чалавек 20. На 01.01.1990г. 7 двароў, 13 жыхароў, з іх: 6 працуючых, 2 дзяцей (да 15 гадоў), 5 пенсіянераў. 

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.