Назва вескі: СКАЧОК

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 39 км.. на Пн ад Веткі, 60 км.. ад Гомеля, на аўтадарозе Чачэрск—Свяцілавічы. Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Нёманка (прыток р. Сож).

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як хутар у Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. З 1781 г. працавала крупарушка. Паводле перапісу 1897 г. 19 двароў, 102 жыхары. З 8.12.1926 г. да 4.8.1927 г. цэнтр Скачкагабраўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага р-на Гомельскай акр. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 20 двароў, 70 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 12 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 82 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка).Перад аварыяй на ЧАЭС на 01.01.1986г. у склад вёскі ўваходзіла 3 двары, пражывала 3 сям’і, колькасць чалавек 5. На 01.01.1990г. 14 двароў, 32 жыхары, з іх: 16 працуючых, 8 дзяцей (да 15 гадоў), 8 пенсіянераў. 

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1996 г. ў чыстыя месцы.