Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Веткаўскі
Просмотров: 605

Назва вескі: БЫКАВЕЦ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 19 км. на ПнУ ад Веткі, 40 км. ад Гомеля; на Пд і У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Рэчкаўскай вол. Беліцкага пав. Магілёўскай губ. У 1848 г. ў складзе памешчыцкага маёнтка. Крыху пазней пачаў дзейнічаць хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 24 двары, 144 жыхары. У аднайменным фальварку, што быў побач, 2 двары, 2 жыхары. У 1909 г. ў вёсцы 146 жыхароў, 230 дзес. зямлі, у фальварку 9 жыхароў, 787 дзес. зямлі і на хутары 14 жыхароў, 180 дзес. зямлі. У 1926 г. 46 двароў, 219 жыхароў, паштовы пункт, у Хізавагуцкім с/с Свяцілавіцкага р-на Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 50 двароў. У Вял. Айч. вайну 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 222 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Зарэчны» (цэнтр — в. Гарысты).

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Курганны могільнік (6 насыпаў, 0,5 км. на З ад вёскі, на могілках)

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Я.В.Савін, ген.-м.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (43 сям’і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.