Электронная база дадзеных “Зніклыя, але не забытыя” - карпаратыўны рэсурс Гомельскай абласной бібліятэкі, створаны сумесна з публічнымі бібліятэкамі вобласці.
Мэта стварэння - данесці інфармацыю аб населеных пунктах і бібліятэках Гомельшчыны, зніклых пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У ЭБД прадстаўлены матэрыялы аб 270 афіцыйна адселеных вёсках (“Пералік населеных пунктаў Гомельскай вобласці, якія спынілі сваё існаванне ў сувязі з адсяленнем жыхароў на забруджаных тэрыторыях у выніку катастрофы на ЧАЭС за перыяд з 1986 г.” ўпраўлення па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Гомельскага аблвыканкама); 85 зачыненых сельскіх бібліятэках (загады РЦБС).
У ЭБД змешчаны звесткі аб:
- назве і месцазнаходжанні населенага пункта, гістарычная даведка;
- сацыяльна-эканамічным і культурным становішчы вёскі напярэдадні аварыі на ЧАЭС (колькасць двароў, жыхароў, наяўнасць школы, дзіцячага садку, Дома культуры і інш.);
- помніках прыроды, гісторыі;
- знакамітых ураджэнцах;
- бібліятэцы (дата адкрыцця, кніжны фонд, колькасць чытачоў, дата закрыцця).