Назва вескі: БЕЛАБЯРЭЖСКАЯ РУДНЯ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 15 км. на Пд ад Нароўлі, 40 км.. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 196 км.. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна- экалагічнага запаведніка, на р. Славечка (прыток р. Прыпяць). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Кіраў—Нароўля.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 4 двары, 34 жыхары. Працавалі млын і рудаплавільня, у валоданні памешчыка Бразіна. У 1850 г. 48 жыхароў. Пад 1879 г. упамінаецца ў ліку паселішчаў Вербавіцкага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 48 двароў, 335 жыхароў. У пач. 20 ст. працаваў паравы млын. У 1908 г. 62 двары, 518 жыхароў, у Нараўлянскай вол. Рэчыцкага пав. У 1913 г. адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмнай сял. хаце, а ў 1921 г. вяскоўцы на свае сродкі пабудавалі школьнае памяшканне. У 1930 г. арганізаваны калгас «Беларускі баец», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну дзейнічала маладзёжная патрыятычная група (кіраўнік Е. Малуха). 10.12.1942 г. партызаны разграмілі варожы апорны пункт, які размяшчаўся ў мураваным будынку школы. 57 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 475 жыхароў. У 1986 г. 124 двары, 300 жыхароў. Была цэнтрам калгаса «Усход». Дзейнічалі 9-гадовая школа, клуб, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, вет. ўчастак, дзіцячы сад, лясніцтва, швейная майстэрня, аддз. сувязі, магазін.
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
Кулажанка Аляксей Мікалаевіч, Герой Сац. Працы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, дэпутат Вярхоўнага савета БССР 6-га склікання. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за высокія ўраджаі сельскагаспадарчых культур.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (124 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Скрыгалаў Мазырскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926
Кніжны фонд: 11840
Колькасць чытачоў: 257
Дата закрыцця: 26.09.1986 – 31.12.1986
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Леоненка Еўдакія Мікалаеўна
№ дакумента: Загад № 17 от 26.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС.