Назва вескі: БЯРОЗАЎКА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 26 км. на ПдУ ад Нароўлі, 51 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 204 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на паўн. ускраіне меліярацыйны канал, злучаны з Мухаедаўскім каналам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дзёрнавічы—Нароўля.
Гістарычная даведка:
Да 1926 г. Клёсін і Стары Майдан. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёскі Клёсін і Стары Майдан у Дзёрнавіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 31 двор, 83 жыхары, дзейнічала смалакурня. У 1908 г. 90 двароў, 571 жыхар. У сувязі з пачаткам у 1914 г. першай сусветнай вайны ўсё жыхары ням. нацыянальнасці, якіх у вёсцы было даволі многа, былі выселены ў глыбокі тыл. З 20.8.1924 г. да 1937 г. цэнтр Бярозаўскага с/с. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Р. Люксембург, працавалі паравы млын і кузня. У 1936 г. дзейнічалі Дом культуры, медпункт, лазня, ветлячэбніца, 7-га- довая школа. У Вял. Айч. вайну б вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 198 жыхароў, у 1986 г. 34 двары, 75 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Дзёрнавічы» (цэнтр — в. Дзёрнавічы). Меліся пач. школа і магазін. Каля вёскі залежы суглінку і жалезняку.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Рэшткі двух пасяленняў (за 2 км.. на З і побач з вёскай) і стаянкі каменнага веку (за 0,5 км і 2 км.. на У ад вёскі).
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (34 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Палессе Светлагорскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата закрыцця: 24.09.1986 – 31.12.1986
№ дакумента: Загад № 16 от 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС