Назва вескі: ЧАМКОЎ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 47 км. на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Хойнікі — Васілевічы ад лініі Калінкавічы—Гомель), 152 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, за 0,5 км. ад дзярж. мяжы з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Даўляды—Хойнікі.
Гістарычная даведка:
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскай губ. Гаспадар маёнтка дваранін Васілеўскі ў 1876 г. меў 100 дзес. зямлі. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 37 двароў, 119 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 19 жыхароў. 23 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 138 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — в. Радзін).
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (21 сям’я) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).