Назва вескі: ЧАПАЕЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кіраўскім с/с, за 17 км. на Пд ад Нароўлі, 42 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 197 км.. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна- экалагічнага запаведніка, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Кіраў—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Да 30.7.1964 Вараўка. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як хутар у Дзёрнавіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 7 двароў, 42 жыхары, смалакурня. У 1908 г. 9 двароў, 51 жыхар. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну вызвалена ад ням.-фаш. акупантаў 27.11.1943 г. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 179 жыхароў, у 1986 г. 37 двароў, 66 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Партызанскі» (цэнтр — в. Вуглы). Дзейнічалі клуб, магазін.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (37 сямей) у 1986 пераселены ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Новыя Маркавічы Жлобінскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 24.09.1986

№ дакумента: Загад №16 ад 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС