Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Ч
Просмотров: 661

Назва вескі: ЧЫРВОНАЕ ВОЗЕРА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 11 км. на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Хойнікі—Васілевічы ад лініі Калінкавічы—Гомель), 119 км. ад Гомеля, на паўн. ускраіне меліярацыйны канал. Побач аўтадарога Даўляды—Хойнікі.

Гістарычная даведка:

(Да 1930 Кліндупаўка). Засн. ў канцы 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я гг. У 1930 г. 23 двары, 128 жыхароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. 27 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 239 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Стралічава» (цэнтр — в. Стралічава).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (58 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.