Назва вескі: ЧЫРВОНЫ КУТ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у былым Сівенскім сельскім Савеце.

Гістарычная даведка:

Заснаваны ў пачатку 1920-х г. Згодна А.Ф. Рогалева “Топонимический словарь Ветковского района Гомельской области” назва пасёлка Чырвоны Кут у дадзеным выпадку прыметнік чырвоны, мае значэнне “прыгожы”, гэта значыць характарызуе прыродныя асаблівасці мясцовасці, адлюстроўвае станоўчыя эмоцыі, якія выклікаюць навакольная мясцовасць населенага пункта. Апорнае слова ў састаўным тапоніме – Кут – належыць разумець у значэнні “край, канец”, “жыллё”. У 1941г.  80 двароў, 250 жыхароў. Нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі 20 вяскоўцаў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінула 35 жыхароў. У 1969г. 88 двароў, 215 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса імя У.І. Леніна (цэнтр – в. Сівенка). Перад аварыяй на ЧАЭС на 01.01.1986г. у склад пасёлка ўваходзіла 44 двары, пражывала 44 сям’і, колькасць чалавек 99. На 1.01.1990г. 34 двары, 55 жыхароў, з іх: 15 працуючых, 4 дзця (15 гадоў), 36 пенсіянераў.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары ў 1991г. пераселены ў чыстыя месцы.

Звесткі аб бібліятэцы:

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Гарлушэнкова Святлана Сцяпанаўна