Назва вескі: ЧЭРНЕЎ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Хракавіцкім с/с, за 30 км на Пд ад Брагіна, 11 км ад чыг. ст. Ёлча (на лініі Оўруч – Палтава), 149 км ад Гомеля. Побач аўтадарога Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку і раннефеадальнага часу (за 1,5 км на ПдЗ ад вёскі) сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. У1811 г. пазначана як хутар у Рэчыцкім пав. Мінскай губ., уладанне Ракіцкіх. У 1834 г. 8 двароў, уладанне Трыпольскай. Пад 1879 г. пазначана як сяленне ў Ялчанскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 16 двароў, 132 жыхары. У 1908 г. 24 двары, 202 жыхары, у Савіцкай воласці Рэчыцкага пав. У 1930 г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 181 жыхар. Уваходзіла ў склад саўгаса «Брагінскі» (цэнтр – в. Выграбная Слабада). Перад аварыяй на ЧАЭС 44 двары, насельніцтва - 88 чалавек.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (32 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986). У сувязі з высокай забруджанасцю ўсё будынкі разбураны і пахаваны пад пластом зямлі.