Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Ч
Просмотров: 513

Назва вескі: ЧЭХІ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 15 км. на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Хойнікі—Васілевічы ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 118 км. ад Гомеля. Побач аўтадарога Камарын—Хойнікі.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Мікуліцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1850 г. 12 двароў, 86 жыхароў. У 1908 г. 32 двары, 121 жыхар. У 1930 г. 53 двары. У 1931 г. арганізаваны калгас. 29 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 217 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Бабчын). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 45 двароў, пражывала 45 сем’яў, колькасць чалавек 106, знаходзіўся магазін. 

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Дрончанка М.В. (нар. У 1933 г.), трактарыст. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалем “За доблесную працу”.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (45 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.