Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: Д
Просмотров: 536

Назва вескі: ДУБРАЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Роўкавіцкім с/с, за 13 км. на Пд ад Чачэрска, 35 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель—Жлобін), 52 км. ад Гомеля, на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, потым шашы Доўск — Гомель.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Дудзіцкай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. У 1880 г. 19 двароў, 143 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 31 двор, 164 жыхары, вятрак. У 1909 г. 24 двары, 151 жыхар, 232 дзее. зямлі. У 1926 г. 25 двароў, паштовы пункт, у Новазарэцкім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас. 36 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 175 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Крутое). У 1990 г. 34 двары, 57 жыхароў; клуб і магазін.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (34 сям’і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.