Назва вескі: ДУБРОВА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Кіраўскім с/с, за 31 км. на Пд ад Нароўлі, 56 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 209 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, за 1км. ад дзярж. мяжы з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Вуглы—Нароўля.
Гістарычная даведка:
Засн. ў канцы 19 ст. як ням. калонія. У 1908 г. хутар (2 двары, 15 жыхароў), у Крукавіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У сувязі з пачаткам у 1914 г. першай сусветнай вайны ўсё жыхары ням. нацыянальнасці былі выселены ў глыбокі тыл. Праз некаторы час паселішча пачало хутка расці. У 1922 г. адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмнай сял. хаце, а ў канцы 1920-х г. для яе ўзведзены свой будынак. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны сцяг», працавала кузня. У 1938 г. ў вёску пераселены хутары Баршчоўцы, Каліноўнік і в. Буда. У Вял. Айч. вайну 43 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 407 жыхароў, у 1986 г. 94 двары, 230 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Партызанскі» (цэнтр — в. Вуглы). Каля вёскі ёсць залежы суглінкаў.
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
Корзун Андрэй Рыгоравіч, Герой Савецкага Саюза. Удзельнік баёў пад Ленінградам. У яго гонар названы вуліцы ў г. Санкт-Пецярбург (Расія), у г. Нароўля.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (94 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Папаратнае Жлобінскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 28.05.86).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926
Кніжны фонд: 12184
Колькасць чытачоў: 197
Дата закрыцця: 26.09.1986
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Пількевіч Ядзвіга Рыгораўна
№ дакумента: Загад №17 ад 26.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС