Назва вескі: ДУДЗІЧЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Роўкавіцкім с/с, за 18 км. на ПдЗ ад Чачэрска, 24 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 49 км. ад Гомеля, на Пн, У і Пд — меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Ліпа (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, потым па шашы Доўск — Гомель.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. Пазначана ў інвентары Гомельскага староства 1640 г. Паводле інвентару 1704 г. З дымы, у 1726 г. 8 дымоў, млын і рудня, сукнавальня і крупарушка, у Сябровіцкім войтаўстве Чачэрскага староства. Пад 1752 г. упамінаецца ў актах Гал. літоўскага трыбунала. Паводле вопісу 1765 г. 35 дымоў, карчма, 2 млыны, сукнавальня. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1867 г. адкрыта нар. вучылішча (у 1889 г. — 38 вучняў). З 1870 г. дзейнічала Мікалаеўская царква. У 1874 г. засн. сукнавальня з млыном. У 1880 г. 63 двары, 309 жыхароў, вадзяны млын, паштовая станцыя, хлебазапасны магазін. Цэнтр Дудзіцкай вол., у якую ў 1885 г. ўваходзілі 26 сяленняў з 991 дваром. Паводле перапісу 1897 г. сяло (84 двары, 561 жыхар, царква, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, 2 ветракі) і фальварак (З двары, 13 жыхароў). У 1909 г. 91 двор, 636 жыхароў, 798 дзесяцін зямлі, вінная крама, млын. Пры школе з 1911 г. дзейнічала бібліятэка. У 1912 г. адкрыта крэдытнае т-ва. У 1921 г. ў Дудзіцкую вол. уваходзілі 18 сельсаветаў, 12 192 жыхары. У 1926 г. ў вёсцы 121 двор, паштовае аддз., б-ка, школа, лячэбны і вет. пункты. З 8.12.1926 г. да 16.7. 1954 г. цэнтр Дудзіцкага с/с Чачэрскага р-на Гомельскай (да 26.7.1930) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Росквіт», працавалі цагельня, 2 ветракі, 2 кузні, ваўначоска. У Вял. Айч. вайну на франтах і ў партыя. барацьбе загінуў 81 вясковец, памяць аб якіх увекавечвае абеліск, пастаўлены ў 1967 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 491 жыхар. Уваходзіла ў склад калгаса імя А.А.Жданава (цэнтр — в. Халочча). У 1990 г. 84 двары, 156 жыхароў, клуб, магазін.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

І.М. Драбышэўская, дзярж. дзеяч, выдатнік аховы здароўя, міністр аховы здароўя (1994-97) Рэспублікі Беларусь.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселена ў чыстыя месцы.