Назва вескі: ГІБКІ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Неглюбскім с/с, за 35 км. на ПнУ ад Веткі, 57 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стаўбун— Гомель.

Гістарычная даведка:

Засн. ў 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1940 г. 32 двары, 170 жыхароў. У Вял. Айч. вайну З пасялкоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 146 жыхароў. У складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр — в. Неглюбка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. – 40 двароў, пражывала 40 сем’яў, колькасць чалавек – 73, знаходзіліся малочнатаварная ферма, магазін. На 01.01.1992 г. – 23 двары, 46 жыхароў, 19 працуючых, 2 дзяцей (да 15 гадоў), 25 пенсіянераў.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Кароткі Уладзімір Пятровіч (нар. ў 1938 г.) бел. мастак. Асноўная тэма яго творчасці – родныя краявіды. Суровым рэквіем гучаць яго творы аб Чарнобыльскай бядзе – “Мёртвая вёска Пабужжа”, “Крыжы Барталамееўкі”, “Чарнобыльскі вецер”. Член Беларускага саюза мастакоў.

Чваркоў Мікалай Аляксеевіч (нар. ў 1945 г.). Закончыў Навазыбкаўскі педагагічны інстытут і Беларускую сельгасакадэмію. Працаваў настаўнікам біялогіі ў Неглюбскай СШ Веткаўскага раёна, сакратаром парткома, а з 1977 г. дырэктарам саўгаса “Дружба”.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў чыстыя месцы.