Назва вескі: ГЕРОЙ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Акцябрскім с/с, за 11 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на  лініі  Жлобін — Гомель), 37 км ад Гомеля. На З мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. 

Гістарычная даведка:

Засн. ў пачатку 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну загінулі 11 вяскоўцаў. Па перапісу 1959 г. 138 жыхароў. Уваходзіў у  склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр  —  в. Акцябр). 

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Радзіма чл. кар. НАН Беларусі, доктара фізіка-матэмат. навук, праф. А.М. Сердзюкова.

Звесткі аб адсяленні:

У  сувязі  з  радыяцыйным  забруджаннем  пасля  Чарнобыльскай  катастрофы  жыхары  (14  сямей)  пераселены  ў  чыстыя  месцы.