Печать
Родительская категория: Алфавітны паказальнік
Категория: I
Просмотров: 543

Назва вескі: ІРЫНАУКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 17 км. на У ад Веткі, 39 км. ад Гомеля, на З меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах Дзям’янкі— Добруш і Добруш —Ветка.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 20 ст. У 1909 г. выселак у Вылеўскай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. 12 двароў, 48 жыхароў, 570 дзес. зямлі. У 1926 г. вёска ў Папсуеўскім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр. 72 двары, 300 жыхароў, паштовае аддз., пач. школа. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 76 двароў. У Вял. Айч. вайну 23 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 279 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Пераможац» (цэнтр — в. Папсуеўка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла на 01.01.1986 г. 50 двароў, пражывала 50 сем’яў, колькасць чалавек 131. На 01.01.1990 г. 40 двароў, 88 жыхароў, з іх: 35 працуючых, 14 дзяцей (ад 0 да 15 гадоў), 39 пенсіянераў.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.