Назва вескі: КАПОРАНКА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Новаялчанскім с/с, за 41 км на ПдУ ад Брагіна, 6 км ад чыг. ст. Ёлча (на лініі Оўруч – Палтава), 158 км ад Гомеля; на Пд меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. Па інвентары 1784 г. 15 дымоў, 46 валоў, 36 кароў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. ўладанне Ракіцкіх. У 1850 г. 28 двароў, 185 жыхароў, уладанне памешчыка Прозара. Пад 1879 г. пазначана як сяленне ў Ялчанскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 53 двары, 350 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1908 г. 60 двароў, 383 жыхары, у Ялчанскай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. З 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Капоранскага с/с Камарынскага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акруг, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. З 1920-х г. дзейнічала школа. У 1930 г. арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь», працавала кузня. Паводле перапісу 1959 г. 317 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Краснае» (цэнтр – в. Краснае). Перад аварыяй на ЧАЭС ў склад вёскі ўваходзіла 79 двароў,176 жыхароў.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Брацкая магіла Савецкіх воінаў, помнік землякам. Пахаваны 3 воіны. У 1967 г. устаноўлены надмагілле, абеліск на ўшанаванне памяці 89 землякоў.
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
Радзіма мастака-графіка Васіля Фёдаравіча Леоненкі, аўтара серыі маленікіх гравюр-экслібрысаў “Памяти дома моего”. Экслібрысы серыі – рэквіем роднаму дому, сёлам, якія засталіся ў зоне радыяцыйнага забруджання.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (70 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986). У сувязі з забруджанасцю ўсё будынкі разбураны і пахаваны пад пластом зямлі.
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1959 – 31.12.1959
Кніжны фонд: 10153
Колькасць чытачоў: 510
Дата закрыцця: 08.10.1986
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Гаўрык Марыя Іванаўна
№ дакумента: Загад № 26 ад 08.10.86 г.