Назва вескі: КОСІЦКАЯ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Веткаўскім гарасавеце, за 10 км. на У ад Веткі, 31 км. ад Гомеля, на аўтадарозе Старое Закружжа — Ветка, на Пн меліярацыйны канал; на Пд мяжуе з лесам.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 18 ст. У 1764 г. рус. войскі пад кіраўніцтвам ген. Маслава выслалі старавераў, якія тут жылі, у аддаленыя р-ны Расіі. Але ў хуткім часе слабада пачала зноў актыўна засяляцца. Пасля І-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Паводле звестак 1785 г. ва ўладанні кн. І.Халецкага і княгіні Радзівіл. У архіўных дакументах за 1826 г. паведамляецца аб рамонце царквы, вёска была ва ўладанні княгіні Любамірскай. У 1827 г. 270 жыхароў. У сярэдзіне 19 ст. меліся 2 малітоўныя дамы. З 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1886 г. 488 жыхароў, 2 ветракі. Паводле перапісу 1897 г. ў Вылеўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 115 двароў, 693 жыхары, вятрак, лаўка. У 1909 г. ў валоданні вяскоўцаў было 1607 дзес. зямлі. У 1926 г. 149 двароў, 708 жыхароў, паштовае аддз., школа. Побач былі Косіцкія Хутары, 2 двары, 7 жыхароў. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Косіцкага с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас «Перадавік», працавалі 2 ветракі. У Вял. Айч. вайну 92 вяскоўцы загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 412 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса імя У.І. Леніна (цэнтр — в. Сівенка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, якая на Пд раздвойваецца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла на 01.01.1986 г. 106 двароў, пражывала 106 сем’яў, колькасць чалавек 220, размяшчаліся магазін, бібліятэка. На 01.01.1990 г. 88 двароў, 171 жыхар, з іх: 63 працуючых, 20 дзяцей (15 гадоў), 88 пенсіянераў. Частка вёскі згарэла ў 1991 г.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.
Звесткі аб бібліятэцы:
Кніжны фонд: 7586
Колькасць чытачоў: 183
Дата закрыцця: 01.12.1991
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Прыходзька Тамара Іванаўна
№ дакумента: Рашэнне выканкама №145 ад 24.10.91 г.