Назва вескі: КРАСНАСЕЛЛЕ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 45 км. на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы— Гомель), за 148 км. ад Гомеля. На Пн і У да вёскі прымыкае лес, на З — пойма р. Прыпяць. Побач аўтадарога Даўляды— Хойнікі.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. 19 двароў. У 1850 г. 34 двары, 181 жыхар. Пад 1879 г. пазначана ў ліку сяленняў Аравіцкага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 63 двары, 360 жыхароў, хлебазапасны магазін. Побач быў аднайменны фальварак. У 1908 г. 70 двароў, 451 жыхар, у Дзёрнавіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. З 8.12.1926 г. да 9.6.1927 г. цэнтр Краснасельскага с/с Хойніцкага р-на Рэчыцкай акругі. У 1940 г. 110 двароў, 338 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням. акупанты спалілі 82 двары і загубілі 18 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). У1941—43 гг. каля вёскі загінулі 3 воіны і 3 партызаны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры). 50 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 375 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Аравічы» (цэнтр — в. Аравічы).

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Паселішча 1. За 2 км. на Пн ад вёскі.

Паселішча 2. За 0,5—1 км. на ПнУ ад цэнтра вёскі.

Паселішча 3. За 1,5 км. на У ад вёскі, ва ўрочышчы Царкавішча.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы (97 сямей) пераселены ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Антонаўка Жлобінскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Кніжны фонд: 2071

Колькасць чытачоў: 250

Дата закрыцця: 19.08.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Канапелька Рыма Васільеўна

№ дакумента: Рашэнне райвыканкама №225 ад 19 жніўня 1986 г.