Назва вескі: ХАТУЧА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Астраглядаўскім с/с, за 15 км на ПдЗ ад Брагіна, 26  км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы Хойнікі ад  лініі  Калінкавічы Гомель), 134 км ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага  запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе  Камарын Брагін.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах  вядома з 16 ст.,  як  вёска ў  валоданні  кн.  Вішнявецкага,  а  ў  2-й  палове 17 ст.  Канецпольскіх. Пасля  2-га  падзелу Рэчы Паспалітай  (1793  г.)  у складзе  Рас. імперыі. З 1811 г.  ўладанне Ракіцкіх. У 1850 г. 23 двары, 177 жыхароў. З 1873  г. большасць зямель у валоданні купца І-й гільдыі  Канапліна.  Паводле перапісу 1897 г. 53 двары, 351 жыхар, капліца, вятрак, кузня, у Брагінскай  воласці Рэчыцкага пав. Мінскай  губ. У 1908 г. 61 двор, 439 жыхароў  і  фальварак  (12  жыхароў). З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Хатуцкага  с/с  Брагінскага  р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай  акруг. У 1930 г. 75 двароў, 422 жыхары. У  1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зорка», працавалі вятрак, кузня і  ваўначоска. У 1940 г. 92 двары. У Вял. Айч. вайну ў чэрвені 1943 г. ням. фашысты спалілі 84 двары і загубілі 13 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 425 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса  «Астрагляды»  (цэнтр в. Астрагляды). Перад аварыяй на ЧАЭС 91 двор, колькасць насельніцтва - 312 жыхароў. 

Звесткі аб бібліятэцы:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і  радыяцыйнага  забруджання  жыхары (120 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).