Назва вескі: ЛАБЫРОЎКА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Ліцвінавіцкім с/с, за 18 км на Пн ад Кармы, за 73 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 118 км ад Гомеля; на р. Аўсовіна (прыток р. Сож). Аўтадарога звязвае вёску з Кармой.
Гістарычная даведка:
Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 20 ст., калі тут сталі сяліцца перасяленцы з суседніх вёсак. У 1929 г. арганізаваны калгас «Новы мір», працаваў вятрак. Паводле перапісу 1959 г. 283 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Руднянскі» (цэнтр – в. Залатаміно). На момант аварыі: 54 двары, 125 чалавек.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (50 сямей) пераселены ў 1990-х г. у чыстыя месцы.