Назва вескі: ЛУКОМСКІЯ ПАПЛАВЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Роўкавіцкім с/с, за 13 км. на ПдЗ ад Чачэрска, 81 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель - Жлобін), 59 км. ад Гомеля, на ПнУ — невял. вадаём. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах Слабодка — Роўкавічы і Чачэрск — Буда-Кашалёва. 2 гаспадаркі, З жыхары (2004 г.).

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Дудзіцкай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. Мясц. памешчык меў тут у 1876 г. 893 дзее. зямлі, карчму і млын. Паводле перапісу 1897 г. аколіца, 7 двароў, 48 жыхароў, капліца, вятрак. У 1909 г. 10 двароў, 41 жыхар, млын. У 1926 г. 59 жыхароў, паштовы пункт, у Наўхавіцкім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1931 г. арганізаваны калгас. 30 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 246 жыхароў. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Крутое).

Звесткі аб адсяленні:

Значная частка жыхароў адселена ў чыстыя месцы пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.