Назва вескі: ЛЯСОК
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 43 км. на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 146 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. На Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Прыпяць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Даўляды—Хойнікі.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 1920-х гг. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 18 двароў, 61 жыхар. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. нямецкія акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 5 жыхароў. 10 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 96 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — в. Радзін).
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (9 сямей) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).